417 total views
«Баба Галя» – папулярны сатырычны персанаж не толькі ў беларускім ютубе, але і ў TikTok. У праграме «Навінкі» на канале NEXTA Plus яна каментуе падзеі ў Беларусі і свеце. Пра тое, як была прыдумана гераіня, дзе здымаюцца тыя самыя ролікі і што цікавіць «Бабу Галю» акрамя палітыкі, распавяла Ганна Федаронак, аўтарка вобразу простай бабулі з беларусай вёскі.
«Пал Палыч Латушка пазваніў і сказаў: «Ганна, як дырэктар Купалаўскага тэатра выказваю вам сваё захапленне».
Пра што Ганна Федаронак распавяла на стрыме:
- Як з’явіліся «лукашолкі» і «Баба Галя», а таксама якім чынам склаўся творчы саюз са Змітром Лупачом у праграме «Навінкі».
- Ці глядзяць «Бабу Галю» у беларускай вёсцы і як рэагуюць «ябацькі» на яе творчасць.
- Якія сюжеты ў праграме «Навінкі», у TikTok самыя папулярныя сярод гледачоў.
- Сакрэты стварэння вобразу «Бабы Галі» і антуражу беларускай вёскі ў Варшаве.
- Акрамя гэтага Ганна Федаронак распавяла пра сваю працоўную дзейнасць па-за кадрам. Яна з’яўляеца дырэктарам шэлтара фонда «Краіна для жыцця». Падрабязней пра праект можна прачытаць тут.
Comments are closed.