Loading

Святлана Ціханоўская на гэтым тыдні здзейсніць свой другі візіт у ЗША. Ён адбудзецца па запрашэнні Кангрэса, расказаў радыё Ўнэт старшы саветнік Ціханоўскай Франак Вячорка. Лідарка дэмакратычнай Беларусі сустрэнецца з кіраўніцтвам Кангрэса, правядзе сустрэчы ў Белым доме і Дзярждэпартаменце. Акрамя таго, у дні візіту Святланы Ціханоўскай у ЗША там пройдзе форум Каліноўскага. Гістарычнай падзеяй Франак Вячорка назваў і будучае выступленне Святланы Ціханоўскай у Гарвардзе.

— Мы спадзяемся, што падчас гэтага візіту нам удасца запусціць Маскоўскі механізм АБСЕ. Мы разлічваем, што пабачым проблескі прыцягнення да адказнасці памагатых рэжыму Лукашэнкі. Зараз мы зашлі ў тупік і ўжо паўтара гады б’емся і не можам знайсці адпаведныя міжнародныя механізмы, як за зверствы ў Акрэсціна, за тое, што адбывалася ў 21-ым годзе, зрабіць так, каб людзі панесці адказнасць, а не потым забыцца на іх і прабачыць, усё-такі такія рэчы не павінны прабачацца.

Таксама мы плануем у Вашынгтоне сустрэцца з прадстаўнікамі ўкраінскай дыяспары, з прадстаўнікамі ўкраінскай дыпламатычнай місіі і мы чакаем кіраўніка камітэта па замежных справах Вярхоўнай Рады на форуме Каліноўскага.
Будзем гаварыць таксама пра падтрымку, таму што мы бачым, што зараз увесь фокус на Украіну, але беларускі грамадскі сектар, незалежныя медыя, рэпрэсаваныя беларусы патрабуюць дапамогі. Мы да канца года плануем запусціць міжнародную кааліцыю ў падтрымку дэмакратычнай, незалежнай Беларусі.

— А гэта на якім узроўні?

— Два ўзроўні. Гэта будзе экспертны ўзровень, рабочы мы яго называем, дзе мы выпрацоўваем пазіцыі і стратэгіі. І ўзровень вышэйшы, на якім запланаваны некалькі мерапрыемстваў у гэтым годзе. І гэтая кааліцыя павінна працаваць па пяці кірунках: прыцягненне да адказнасці, дапамога, ціск, commitment і дэлегітымізацыя рэжыму.

— Чаму форум Каліноўскага ў гэтым годзе вырашылі праводзіць у Штатах?

— Я думаю, што мы правядзем адзін форум тут у рэгіёне, і адзін у Штатах. Але нам важна, першае, падняць тэму Беларусі на высокім узроўні ў ЗША, другое – нам трэба брэнд Каліноўскага рабіць глабальным.

— 25 сакавіка вы дзе будзеце адзначаць і як?

— 25 сакавіка мы будзем мітынгаваць каля Белага дома з беларусамі, спадзяюся, што таксама будзе ўкраінская дыяспара. Святлана Ціханоўская абвясціла міжнародны дзень Салідарнасці з Беларуссю, мы ўжо маем больш за 50 заявак, то бок больш за 50 акцыяў у розных краінах свету адбудзецца ў гэты дзень. Мы папрасілі амаль кожнага міністра замежных спраў, кожнага прэзідэнта, кожнага мэра зрабіць нешта сімвалічнае ў падтрымку Беларусі.

А ўжо пасля гэтага візіту Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у «Саміце за дэмакратыю», які пройдзе 29-30 сакавіка па ініцыятыве прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

Падрабязней у плэеры ніжэй.

 

Comments are closed.