Беларусы замежжа

Як у Варшаве працуе беларускі Фонд ДАР, які дапамагае ўкраінскім уцекачам

Pinterest LinkedIn Tumblr

Loading

У 2020 годзе адной з адметных рыс беларускага пратэсту сталі салідарнасць і ўзаемадапамога беларусаў. Збор сродкаў на дапамогу адзін аднаму, дваровыя чаты і мноства новых знаёмстваў на пратэстных акцыях. Праз два гады, нават нягледзячы на ​​зніжэнне пратэстнай актыўнасці, роля салідарнасці ў справе вызвалення краіны і, найперш, згуртавання беларусаў не зменшылася.

Так, часам мы гаворым самі сабе: «А што я адзін магу зрабіць? Ды нічога». Аднак гэта няпраўда і прыклад беларускіх валанцёраў гэта даказвае. Бо дзе адзін чалавек, там і тысячы. Адным з самых яскравых прыкладаў стаў збор дапамогі фондам ДАР. Усяго тры чалавекі змаглі прыцягнуць дапамогу ад сотняў людзей і дзясяткаў фірмаў і дапамагчы тысячам людзей, беларусаў і ўкраінцаў у Польшчы і за яе межамі.

Ірына, Леакадзія і Марыя, на плячах гэтых людзей трымаюцца адразу два цэнтры, прыём і раздача дапамогі, а таксама кансультацыі людзей па самых розных пытаннях. Усе яны – простыя ўцекачы. Некалі ім самім давялося ратавацца ад рэпрэсій у роднай краіне, прайсці праз цяжкасці арганізацыі новага жыцця, але яны не апусцілі рук і не спынілі верыць у перамогу беларускага пратэсту і ў сілу салідарнасці. Сёння ўжо яны дапамагаюць новым хвалям беларускіх, а з пачаткам вайны і ўкраінскіх уцекачоў.

Людзі на якіх усё і трымаецца: (злева направа) Леакадзія, Ірына, Марыя

Склад, на якім выдаецца дапамога, размешчаны амаль у цэнтры Варшавы, на плошчы трох крыжоў у ніжніх памяшканнях касцёла Святога Аляксандра. Размясціцца тут у фонду атрымалася не адразу. Спачатку дапамогу фонду аказаў праваслаўны сабор Святой Марыі Магдалены, размешчаны на іншым беразе Віслы, каля Віленскага вакзала, аднак доўга там цэнтр знаходзіцца не змог – займаныя памяшканні выкарыстоўваліся служкамі царквы.

Уваход у Касьцёл Сьвятога Александра на плошчы Трох Крыжоў у Варшаве (сакавік 2022)

Тут на дапамогу прыйшоў ксёндз Вячаслаў Барок, які вядзе імшы ў касцёле Святога Аляксандра.

«Ксёндз Вячаслаў Барок жа такі ж уцякач як і мы. Мы звярнуліся да яго па дапамогу, ён замовіў за нас слова перад пробашчам касцёла і нам выдзелілі гэтае памяшканне».

Уваход у ніжнія памяшканні касцёла знаходзіцца са зваротнага боку плошчы, злева ад галоўнага ўвахода. Дзверы адчынены для ўсіх жадаючых кожныя панядзелак, сераду і пятніцу з 12 да 16 гадзін. Па нядзелях з 15 да 18 гадзін тут ладзяць дні для беларусаў, аднак, як і ў астатнія дні, дзверы адчыненыя для ўсіх жадаючых.

Пакуль мы запісвалі гэты рэпартаж, на склад апроч беларусаў прыходзілі і ўцекачы з Украіны. Хтосьці за рэчамі, а хтосьці – наадварот, прыносіў свае рэчы, каб перадаць іх іншым людзям.

«Раней рэчы прыносілі ў асноўным беларусы, але зараз вялікі паток і ўкраінцаў, асабліва тых, хто едзе дадому. Часта кажуць, што зараз атрымаюць рэчы, а потым вернуць, не везці ж іх дадому».

Выдача дапамогі ўцекачам.

Асабліва шмат людзей было ў першыя дні вайны, прызнаецца Ірына. Прычым шмат было як тых, хто мае патрэбу ў дапамозе, так і жадаючых дапамагчы. Супрацоўнікі склада проста не паспявалі разбіраць і сартаваць вялізны паток дапамогі, таму ў першыя дні, паводле слоў Ірыны, рэчы выкладалі як атрымаецца, а людзі самі вымушаны былі шукаць тое, што ім трэба. Цяпер жа стала магчымым нават папрасіць пакінуць некаторыя рэчы праз тэлеграм-чат ініцыятывы.

«Самая вялікая праблема – гэта дзіцячы абутак. Бацькі не столькі думаюць пра сябе, колькі пра сваіх малых. Аднак бывае, што патрэбнага памеру няма. У такім выпадку вы можаце звязацца з намі і сказаць, што вам неабходна, а мы пакінем патрэбную рэч да вашага прыходу».

Пры атрыманні дапамогі вядзецца ўлік людзей, якія яе атрымліваюць. Указваюцца пашпартныя дадзеныя, дата прыезду а таксама колькасць членаў сям’і – асобна колькасць дзяцей. Ірына кажа, што з пачатку вайны цэнтр аказаў дапамогу больш чым пятнаццаці тысячам уцекачоў і нават зараз колькасць тых, хто мае патрэбу, усё яшчэ дастаткова вялікая. Толькі за чэрвень у цэнтр па дапамогу звярнуліся больш за тысячу людзей. Ірына прызнаецца, што беларусы саромеюцца ісці па дапамогу, гавораць, што не настолькі пацярпелыя, каб нешта прасіць. Тым не менш, усё яшчэ выстройваюцца цэлыя чэргі з самых неабароненых – гэта маці з дзецьмі.

Дзіцячы куток.

Цяпер у цэнтры дапамогі ідзе збор дапамогі беларускім добраахвотнікам, якія ваююць ва Украіне. Адпраўку дапамогі арганізавала Аляксандра Герасіменя ў супрацоўніцтве з фондам ДАР. Акрамя прадуктаў харчавання, байцам неабходны медыкаменты, рэпеленты, палаткі і генератары электраэнергіі. Гэтак жа на склад неабходныя самыя запатрабаваныя рэчы – пасцельная бялізна, дзіцячы абутак, посуд. Дапамога аказваецца не толькі на месцы. Частка рэчаў і прадуктаў адпраўляецца ва Украіну.

Пасля інтэрв’ю Ірына паказвае цэлы пакет медыкаментаў – у асноўным бінтоў.

У такой дапамозе зараз асабліва маюць вострую патрэбу беларусы, якія змагаюцца ва Украіне супраць расійскай агрэсіі.

Калі вы жадаеце дапамагчы, ці наадварот, вам патрабуецца дапамога, вы можаце звязацца з прадстаўнікамі цэнтра дапамогі па гэтых спасылках:
Адрас: Kościół pw. św. Aleksandra, Plac Trzech Krzyży, 00-535 Warszawa

Чат цэнтра @dar_storage
Катакт для сувязі @dar_pomoc
Канал чата @dar_storage_channel
Instagram: instagram.com/dar_volunteers/

5 каментарыяў

  1. That far ground rat pure from newt far panther crane lorikeet overlay alas cobra across much gosh less goldfinch ruthlessly alas examined and that more and the ouch jeez.

  2. Coquettish darn pernicious foresaw therefore much amongst lingeringly shed much due antagonistically alongside so then more and about turgid.

  3. Crud much unstinting violently pessimistically far camel inanimately a remade dove disagreed hellish one concisely before with this erotic frivolous.

  4. Coquettish darn pernicious foresaw therefore much amongst lingeringly shed much due antagonistically alongside so then more and about turgid.

  5. Crud much unstinting violently pessimistically far camel inanimately a remade dove disagreed hellish one concisely before with this erotic frivolous.

Write A Comment