Loading

Расійскія акупацыйныя ўлады затрымалі гендырэктара Запарожскай АЭС Ігара Мурашова і вывезлі яго ў невядомым кірунку. Пра гэта заявіў прэзідэнт украінскага «Энергаатама» Пётр Коцін.

У пятніцу, 30 верасня, каля 16.00 Ігар Мурашоў быў затрыманы расійскім патрулём па дарозе ад атамнай электрастанцыі да горада Энергадар. Аўтамабіль спынілі, дырэктара сілай затрымалі і з завязанымі вачыма павялі ў невядомым накірунку. Дзе цяпер знаходзіцца Ігар Мурашоў, невядома.

Ігар Мурашоў. Крыніца фота: fakty.com.ua

«Генеральны дырэктар ЗАЭС з’яўляецца ліцэнзаванай асобай – ён нясе галоўную і выключную адказнасць за ядзерную і радыяцыйную бяспеку атамнай станцыі. Яго затрыманне стварае небяспеку эксплуатацыі найбуйнейшай у Еўропе АЭС,», – гаворыцца ў паведамленні дырэктара «Энергаатама».

Пётр Коцін звярнуўся да генеральнага дырэктара МАГАТЭ Рафаэля Гросі, кіраўніка Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі Тому Мітчэлу, каб яны задзейнічалі ўсе магчымыя механізмы па тэрміновым вызваленні Ігара Мурашова.

Comments are closed.