ВУП у Беларусі ў студзені-верасні ўпаў на 4,7 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. Пра гэта паведамляе Белстат.
Але падзенне ў параўнанні са жніўнем запаволілася: па выніках васьмі месяцаў яно было на ўзроўні 4, 9% да аналагічнага перыяду мінулага года. У Мінэканомікі раней заяўлялі, што падзенне ВУП удалося запаволіць у тым ліку за кошт сельскай гаспадаркі.
Згодна з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2022 год, рост эканомікі сёлета прагназуецца на ўзроўні 2,9%.
Comments are closed.