89 total views
Дзярждэпартамент ЗША устрывожаны навінамі аб затрыманні Дар’і Лосік і заклікае беларускія ўлады вызваліць не толькі саму Дар’ю, але яе мужа і ўсіх палітвязняў Беларусі. Пра гэта падчас брыфінгу заявіў намеснік кіраўніка прэс-службы амерыканскага знешнепалітычнага ведамства Ведант Патель.
«Мы былі ўстрывожаныя, калі даведаліся на гэтым тыдні, што Дар’я Лосік, жонка палітвязня Ігара Лосіка, цяпер сама знаходзіцца ў турме, як паведамляецца, за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, у прыватнасці за інтэрв’ю незалежнаму СМІ, якое беларускія ўлады палічылі экстрэмісцкім, –адзначыў Ведант Патель і дадаў, — Ігар са снежня 2021 года адбывае 15-гадовы тэрмін за працу блогерам і журналістам беларускага бюро Радыё Свабода. Чатырохгадовая дачка Лосікаў засталася без бацькоў, адзінае злачынства якіх у тым, што яны марылі і працавалі на справу дэмакратычнай і суверэннай Беларусі для свайго пакалення. Затрыманне Дар’і гэта яшчэ адна атака рэжыму Лукашэнкі на правы чалавека і асноўныя свабоды».
Дзяржаўны Дэпартамент ЗША заклікаў да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Дар’і і Ігара Лосікаў і ўсіх палітвязняў.
Comments are closed.