Loading

Уменне жартаваць кажа пра адэкватнасць чалавека. Пра гэта ў інтэрв’ю брытанскаму тэлеканалу Sky News днямі заявіў Уладзімір Зяленскі. Па словах украінскага лідара, нават ва ўмовах вайны гумар робіць чалавека чалавекам.

Пра тое, як жартаваць калі навокал знішчаюць цэлыя гарады, дзе знаходзіць матывацыю выходзіць на сцэну і як не паддацца самацэнзуры, у эфіры радыё Ўнэт распавёў стэндап-комік Дзмітрый Нарышкін.

Галоўнае ў размове:

  • Стэндап – гэта боль, гэта гратэскная форма гумару. Тут усё вельмі тонка. Калі адчуваеш, што вось-вось будзе балюча, але намацваеш гэтую мяжу, пасля якой становіцца ўсё ж смешна. Чаму людзі смяяліся, калі глядзелі як Чарлі Чаплін падаў, падслізнуўшыся на бананавай лупіне? Бо кожны сам калісьці так падаў і ведае наколькі гэта глупа.
  • Раней беларусы не любілі і не паважалі сваё, а для таго, каб прабіцца коміку трэба было ехаць у Маскву альбо Кіеў. Але сітуацыя пачала змяняцца ў 2017-2018, калі пачаўся моцны працэс адраджэння: з беларускай мовай, з symbal.by, з нацыянальнымі цішоткамі. Пры гэтым ужо ў 2022 у Мінску мне давялося пісаць тлумачальную толькі за тое, што я правёў стэндап па-беларуску.
  • Жартаваць пра вайну – гэта вотчына комікаў, якія зараз ва Украіне. Яны яе бачаць і тонка адчуваюць. Я ж не маю маральнага права жартаваць ні пра вайну, ні пра Зяленскага. Я магу казаць у жартаўлівай форме толькі пра тое, што бачу на ўласныя вочы і я ведаю, што маё слова – гэта мая зброя.
  • Беларусам варта навучыцца Realpolitik і тады мы навучымся глыбокаму пачуццю самаіроніі. Пакуль у нас ёсць з гэтым сур’ёзныя праблемы.

Поўную гутарку з Дзмітрыем Нарышкіным слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.