Loading

Добраахвотнік палка «Пагоня» Ціхан «Франц» Клюкач апублікаваў на сваёй стронцы ў Фэйсбуку зварот да Святланы Ціханоўскай, з заклікам паспрыяць вызваленню двух палонных беларукіх байцоў.

«Святлана, усе чулі, што тыдзень таму ў выніку абмену палоннымі былі вызвалены гераічныя абаронцы «Азоўсталі». І, на жаль у гэты ж час, двое нашых беларусаў, двое байцоў палка Каліноўскага – Ян «Тромблі» Дзюрбейка і Сяргей «Клешч» Дзёгцеў працягваюць заставацца ў расійскім палоне. Святлана, Вы ездзіце ў розныя краіны, Вы сустракаецеся з міністрамі, канцлерамі і іншымі палітыкамі, і, калі ў Вас ёсць такая магчымасць, калі ў Вас ёсць уплыў, нам бы хацелася бачыць нейкую дзейнасць у напрамку вызвалення нашых братоў, нашых беларусаў. Калі ў Вас такой магчымасці няма, то Вы можаце проста пра іх сказаць на ўвесь свет. З тымі ж абаронцамі «Азоўсталі» мы бачым, што калі пра людзей кажуць гучна, застаецца надзея на іх вызваленне. Як мы не мае права забываць пра тысячы палітвязняў у Беларусі, так мы не мае права забываць і пра двух нашых ваяроў, якія змагаліся ва Украіне за нашу Свабоду,» – гаворыцца ў звароце.

Ян «Тромблі» Дзюрбейка і Сяргей «Клешч» Дзёгцеў былі ўзяты ў палон у канцы чэрвеня пад Лісічанскам. Відэа з імі пасля з’вілася ў расійскіх тэлеграм-каналах.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Радыё Ўнэт (@radiounet)

Comments are closed.