Loading

Шаноўныя беларусы Літвы, Швецыі і Польшчы! Калі вам ёсць 18 і вы апынуліся ў гэтых краінах   пасля лета 2020 года, запрашаем вас узяць удзел у апытанні, што ладзіцца ў межах даследавання “Здароўе і дабрабыт беларускай дыяспары” пры падтрымцы ўніверсітэта Эксетэр, Вялікабрытанія.

Даследаванне прадугледжвае апытанне беларусаў, якія эмігравалі ў Швецыю, Літву і Польшчу пасля жніўня 2020 года, з якімі цяжкасцямі яны сутыкаюцца, і наколькі важна ім падтрымка беларускай дыяспары. Практычным вынікам даследавання стануць рэкамендацыі беларускім арганізацыям па падтрымцы дыяспары. Апытанне ладзіцца ананімна і зойме прыкладна 10-15 хвілін вашага часу. Прайсці яго можна тут.

Comments are closed.