Loading

Падчас сесіі Генасамблеі ААН кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцай урада Еўрапейскага Саюза Урсулай фон дэр Ляен.

Гэта была іх другая сустрэча з 2020 года і першая пасля стварэння галоўнай беларускай выканаўчай структуры ў жніўні гэтага года. Святлана Ціханоўская звярнула асаблівую ўвагу на рызыкі, якія нясе для незалежнасці Беларусі апошняе рашэнне Уладзіміра Пуціна пра ваенную мабілізацыю ў Расіі.

Бакі абмеркавалі перспектывы выдзялення Еўрасаюзам дадатковых сродкаў на дапамогу грамадзянскай супольнасці: праваабаронцам, медыям, культурным, адукацыйным, моладзевым і спартовым ініцыятывам. У гэтым годзе дапамога ЕС для Беларусі складае 30 мільёнаў еўра. Кабінет вядзе перамовы аб павелічэнне аб’ёмаў дапамогі на наступны фінансавы год.

Адначасова Святлана Ціханоўская заклікала да захавання і ўзмацнення санкцый датычна Лукашэнкі і яго паплечнікаў, каб пазбаўляць іх рэсурсаў на правядзенне рэпрэсій, і каб прымусіць вызваліць палітзняволеных.

Лідарка дэмакратычнай Беларусі заклікала ЕС прызнаць незаконным заканадаўства аб пазбаўленні грамадзянства беларусаў – апанентаў рэжыму.

Comments are closed.