Loading

Святлана Ціханоўская наведала Нацыянальны архіў Эстоніі. Перад яе прыездам Нацыянальны архіў займаўся пошукам унікальных матэрыялаў часоў БНР і яе стасункаў з Эстоніяй.

Лідару дэмакратычнай Беларусі  паказалі арыгінал дакумента аб прызнанні незалежнасці Эстоніі Радай БНР. Беларусь стала адной з першых краін, якія прызналі Эстонію, і адкрыла амбасаду  ў цэнтры Таліна.

Таксама ёсць шмат дакументаў з перапіскай паміж беларускім прадстаўніцтвам у Таліне і ўрадам Эстоніі.  І цяпер, як і 100 гадоў таму, асноўныя тэмы перапіскі: візы, міграцыя, від на жыхарства для беларусаў у Эстоніі.

Прапануецца стварыць рабочую групу вучоных, якія маглі б вывучыць знойдзеныя дакументы і прадставіць іх грамадскасці.

Comments are closed.