Палітыка

Палітыка

23 жніўня ў Цвярской вобласці Расіі адбылася авіякатастрофа прыватнага самалёта, у якім паводле інфармацыі розных крыніц знаходзіўся кіраўнік прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер» Яўгеній Прыгожын, а таксама непасрэдны камандзір ПВК «Вагнер» Дзмітрый Уткін – той самы «Вагнер», пазыўны якога даў назву кампаніі. 24 жніўня расійскія крыніцы пацвердзілі, што целы Прыгожына і Уткіна ідэнтыфікаваныя сярод загінулых. А два месяцы таму, пасля няўдалага мецяжа вагнераўцаў і спробы паходу на Маскву са згоды Пуціна і нібы на запрашэнне Лукашэнкі частка вагнераўцаў, у тым ліку і сам Прыгожын, аселі ў Беларусі. Многія суседзі Беларусі ўспрынялі гэта як пагрозу іхняй бяспецы. Тым больш, што на адной з сустрэчаў з Пуціным сам Лукашэнка заявіў, што вагнераўцы хочуць, як ён сказаў, з’ездзіць на экскурсію ў Варшаву і Жэшуў. Пра тое, як смерць кіраўніка «Вагнера» змяняе расклад у нашым рэгіёне і як можа паўплываць на становішча Лукашэнкі, а таксама пра магчымыя далейшыя сцэнары падзеяў мы паразмаўлялі з палітычным аглядальнікам праекту «Позірк» Аляксандрам Класкоўкім.

Праз паўгады, 25 лютага, рэжым Лукашэнкі плануе правесці выбары ў парламент, і адначасова на гэты ж перыяд прапанаваныя выбары…

14 жніўня Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь сваім рашэннем ліквідаваў найстарэйшую палітычную партыю Беларусі – Партыю Беларускага народнага фронту. Гэта…

Канферэнцыя «Новая Беларусь», якая ў Варшаве прайшла ў мінулыя выходныя, працягвае заставацца ў цэнтры ўвагі дэмакратычнай супольнасці. Зараз актыўна…

З серады Каардынацыйная рада прымае справаздачы прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета. Адкрывала слуханні прадстаўніца па культурным адраджэнні Аліна Коўшык.