Культура

Культура

Пастаноўку паводле славутай паэмы Адама Міцкевіча паказалі на сцэне гарадскога цэнтра культуры ў першыя выхадныя вясны. Тры тэатральныя вечары, тры спектаклі, і традыцыйны солд-аўт: як потым высветлілася, беларусы ехалі на «Дзядоў» з самых розных гарадоў Польшчы, Літвы і нават Латвіі. Сумесны праект свабодных Купалаўцаў і польскага рэжысёра Паўла Пасіні ў чарговы раз прайшоў з вялікім поспехам.