Пятніца выдалася насычанай на падзеі: спачатку ў Крамлі прайшла цырымонія ўключэння ў склад Расіі акупаваных тэрыторый Украіны — ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцей. Уладзімір Пуцін зноў папракнуў Захад, што той жадае развалу Расіі, і таму яе народ зараз знаходзіцца на полі бою «за вялікую гістарычную краіну». Прэзідэнт Расіі паабяцаў, што ніколі не здрадзіць людзям, якія зрабілі свой выбар, а Украіну заклікаў вярнуцца за стол перамоў, але без прэтэнзій на свае законныя тэрыторыі. Рэакцыя міжнароднай супольнасці на словы і дзеянні Расіі паследавала неадкладна: краіны Захаду рашуча асудзілі Крэмль, ўвялі новыя санкцыі, а Уладзімір Зяленскі ў адказ заявіў, што Украіна падае тэрміновую заяўку аб уступленні ў НАТА.
Што стаіць за гэтымі заявамі і як далей будуць разгортвацца падзеі вакол Украіны — пагаварылі з дырэктарам украінскага «Інстытута сусветнай палітыкі» Яўгенам Магдам.