Беларускі ваенна-прамысловы камітэт плануе распачаць вытворчасць мадэрнізаваных беларускіх беспілотнікаў. Пра гэта напярэдадні заявіў старшыні ВПК Дзмітрый Пантус.
Як піша ўкраінскае выданне Defence express, у Беларусі працаваць у гэтым кірунку пачалі яшчэ за некалькі гадоў да пачатку ўварвання Расеі ва Украіну. Цяпер жа адказныя структуры атрымалі каманду «паскорыцца» і нарэшце выдаць хоць нейкі гатовы прадукт.
Пра тое, якое значэнне ў сучасных ваенных канфліктах маюць дроны, якія беспілотнікі выкарыстоўваюць Украіна і Расея, ці зможа Беларусь запусціць дронавы канвеер і як самавукі ствараюць баявыя БПЛА, у эфіры радыё Ўнэт распавёў спецыяліст у беспілотніках, былы баец палка Каліноўскага «Кастусь».
Сцісла ў размове:
- Беларускія ўлады, хутчэй за ўсё, знойдуць грошы на тое, каб пачаць масавую вытворчасць баявых дронаў, але гэта будзе нагадваць гісторыю з трактарамі «Беларус», якія пастаянна рэмантуюць манціроўкай і ключом на 32.
- У Беларусі пры вытворчасці БПЛА выкарыстоўваць выключна кітайскія тэхналогіі, сваіх напрацовак у айчынных навукоўцаў практычны няма. У Акадэміі навук ёсць цэлы аддзел, які займаецца беспілотнікамі, але ўсё, што яны прыдумалі – узяць нешта гатовае і прадставіць гэта як уласную распрацоўку.
- БПЛА ў вайне Расіі супраць Украіны маюць вялікае значэнне. Беспілотнікі – гэта вочы арміі, таму абедзве краіны працуюць над удасканальваннем уласных беспілотнікаў.
- Многім украінскім падраздзяленням, якія працуюць «на перадку» неабходныя дроны. Гэтыя падраздзяленні часцяком звяртаюцца да самавукаў і тыя робяць спецыяльныя беспілотнікі. Пасля вайскоўцы гэтыя БПЛА «адпрацоўваюць» і кажуць хлопцам, што варта палепшыць. У выніку самаробныя дроны па сваёй якасці не адрозніваюцца ад завадскіх.
- Зараз я сам займаюся канструяваннем планера пад працоўнай назвай «Белрактар». Гэта будзе беларускі дрон-выведнік для ўкраінскай арміі. У яго сур’ёзныя перавагі над завадскімі БПЛА: далечыня палёту да 100 км, магчымасць вяртання і галоўнае – кіраваць ім будзе праграма, а не аператар. Планер паспяхова лятае, але, каб вывесці яго на фінальны ўзровень яшчэ патрэбныя дарагія дэталі, якіх няма ў Польшчы.
Калі Вы жадаеце дапамагчы «Кастусю» данатамі альбо проста маеце пытанні пра дроны, звязацца з былым ваяром палка Каліноўскага можна праз скрынку: [email protected]
Comments are closed.