Выбух і частковае разбурэнне Крымскага моста парушыць яго прапускную здольнасць, а гэта пагоршыць здольнасць Расіі ўтрымліваць свае сілы на поўдні Украіны. Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны Вялікабрытаніі са спасылкай на даныя выведкі.
Адзначаецца, што ў выніку выбуху часткова абрынуліся дзве з чатырох праезных частак. Хутэй за ўсе, транзіт некаторых транспартных сродкаў па дзвюх іншых праезных частках быў адноўлены, але прапускная здольнасць моста будзе сур’ёзна зніжана. Ступень пашкоджання чыгучнага пераезду невядома. У ведамстве нагадалі, што ён быў адкрыты для грузавога руху толькі ў чэрвені 2020 года, але лінія адыграла ключавую ролю ў перамяшчэнні цяжкай ваеннай тэхнікі на паўднёвы фронт падчас уварвання.
«Гэты інцыдэнт, верагодна, моцна закране прэзідэнта Пуціна; гэта адбылося праз некалькі гадзін пасля яго 70-годдзя, ён асабіста спансаваў і адкрываў мост, а яго сябар дзяцінства Аркадзь Ратэнберг быў падрадчыкам на будаўніцтве», – гаворыцца ў паведамленні.
Comments are closed.