Loading

Яе «Адраджэнне» цяпер можна ўбачыць у Беларускім моладзевым хабе. На экспазіцыі − каля 30 работ, створаных цягам апошніх дзесяці гадоў. «Цудам прыехалі за мной у Варшаву», − распавядае мастачка, якая ў лістападзе вымушана з’ехала з Беларусі па палітычных матывах.

 Гэта − першая яе выстава ў Польшчы. Дэбют, дарэчы, падвойны: на экспазіцыі Надзя Бука прэзентавала сваю першую і пакуль што адзіную карціну, створаную ў эміграцыі. 

«Мая новая работа… Я яе скончыла літаральна за дзень да адкрыцця выставы. Уся ў сініх колерах, а рот у мяне заклеены чырвонай стужкай. На плячы − Піглас. Істота, якую я прыдумала. Яе дзюба перавязаная чырвонай ніткай. Гэта карціна пра тое, што мы, мастакі, не маем права маўчаць, бо мы кажам зараз за тых, хто сядзіць за кратамі і ў каго адабралі права ствараць. Гэтым творам я не прамаўляю − крычу».

Наш рэпарцёр Аліна Крамко таксама ўбачыла новую карціну мастачкі і занатавала ўражанні ў сваім рэпартажы.

Слухайце аўдыё і глядзіце фота з выставы «Адраджэнне», якая будзе працаваць у Беларускім моладзевым хабе да 18 траўня. Арганізатар падзеі —  арт-рэзідэнцыя Дом творцаў.

Comments are closed.