Loading

Белсатаўцы патрабуюць ад чыноўнікаў зрабіць усё магчымае, каб вызваліць журналістаў, захопленых ў палон рэжымам Лукашэнкі за сваю прафесійную дзейнасць. Супрацоўнікі тэлеканала перадалі петыцыю ў Еўракамісію с патрабаваннямі ўвесці санкціі супраць суддзяў і пракурораў, што ўдзельнічалі ў палітычных судовішчах.

Кіраўнік аддзела інфармацыі «Белсата» Ігар Кулей распавёў, што робяць супрацоўнікі медыя, каб паўплываць на сітуацыю з незалежнымі журналістамі i ўвогуле з палітвязнямі ў Беларусі.
Якія рычагі ціску на мінскі рэжым засталіся ў еўрапейскіх чыноўнікаў, як утрымаць на міжнародным узроўні беларускую павестку ў свеце апошніх падзей і ці здолелі беларускія сілавікі цалкам знішчыць незалежную журналістыку ў Беларусі, слухайце ў размове з Радыё Ўнэт.

Comments are closed.