Loading

З сакавіка 2022 года каманда валанцёраў пераважна з Беларусі пачала ствараць дабрачынны праект Leleka, які дапамагае ўкраінскім дзецям зарабіць на сваёй творчасці. Сузаснавальніца праекта Аляксандра Ламачэнка для радыё Ўнэт распавяла, як працуе платформа і колькі грошаў дзеці з Украіны ўжо змаглі атрымаць за свае малюнкі.

Скрыншот з платформы leleka.me

30 валанцёраў з пачатку сакавіка пачалі працаваць над стварэннем адмысловай платформы Leleka на якой можна набыць малюнкі дзяцей з Украіны. Сваю творчасць маленькія мастакі дасылаюць арганізатарам праекта, пасля дызайнеры ўручную апрацоўваюць малюнкі і далей выява выстаўляецца на продаж. Агулам у праекце паўдзельнічалі ўжо 5 тысяч украінскіх дзяцей якія даслалі 16 тысяч прац.

За распрацоўку тэхнічнай часткі праекта адказвае Павел Лібер. Дызайнеры апрацавалі ўжо 12 тысяч малюнкаў. У камандзе таксама ёсць маркетLолагі, якія рэдактуюць тэксты дзяцей, якімі аўтары суправаджалі свае малюнкі. А таксама каманда пастаянна шукае каналы продажу работ: каб дзеці маглі зарабіць як мага больш. Напрыклад, пад Каляды на сайце etsy.com запусцілі продаж набораў святочных паштовак. Для большага прасоўвання дзіцячай творчасці плануецца рабіць і іншыя фізічныя прадукты з малюнкамі.

Украінскія дзеці з дапамогай праекта агулам змаглі зарабіць 15 тысяч еўра. Усе грошы ад продажу мінус VAT і плацежнай камісіі партнёраў пералічаны непасрэдна на банкаўскі рахунак бацькоў дзетак. Сам праект не бярэ камісіі і з’яўляецца поўнасцю валанцёрскім.

«Дзеці, якія ўдзельнічаюць у праекце адчуваюць сябе патрэбнымі, што яны могуць таксама нешта зрабіць. Дзеля гэтага мы і стварылі праект. Але часта свае грошы дзеці далей адпраўляць на дабрачыннасць».

75-80 % мастакоў якія дасылаюць свае малюнкі, гэта дзеці, якія знаходзяцца ва Украіне. Самому маленькаму з іх 8 месяцаў. Але дасылаюць свае працы пачаткоўцы рознага ўзросту, у розных стылях і з рознымі сюжэтамі. Для зручнасці на сайце выявы разбіты па катэгорыях і можна абраць малюнкі толькі, напрыклад, з чырвоным колерам, ці з жывёламі, ці намаляваныя ў пэўнай тэхніцы.

Аляксандра Ламанчанка адзначае, што ў праекта ёсць тры катэгорыі пакупнікоў. Найперш, гэта жыхары краін-суседзяў Украіны, якія добра ведаюць сітуацыю і хочуць непасрэдна падтрымаць яе жыхароў. Другая катэгорыя – гэта пакупнікі з ЗША, Францыі, Брытаніі і іншых краін Заходняй Еўропы, якія ўжо больш уважліва выбіраюць малюнкі, раздрукоўваюць іх пад пэўныя мэты, напрыклад, каб упрыгожыць свой дом. Таксама платформай Leleka карыстаюцца камерцыйныя кампаніі, каб стварыць крэатыўны мерч.

Скрыншот з платформы leleka.me

Падрабязней пра праект слухайце ў размове з Аляксандрай у плэеры ніжэй.

Падпісвайцеся на наш тэлеграм t.me/radiounetfm

Comments are closed.