Loading

У Любліне з’явілася новая беларуская ініцыятыва – кніжны клуб «Глыбока-глыбока, на дне філіжанкі кавы». У першую чаргу арганізатары плануюць абмяркоўваць беларускую сучасную літаратуру, але ў перспектыве не толькі кніжныя дыскусіі.

Клуб створаны для таго, каб сустракацца, яднацца і, канешне, размаўляць на роднай мове. Дазваляецца, зрэшты, і «лупіць на трасянцы», – кажуць арганізатары і запрашаюць беларусаў Любліна далучацца да творчай суполкі, дэбютная сустрэча якой адбылася 14 студзеня.

Наш карэспандэнт Аліна Крамко паразмаўляла з адной са стваральніц ініцыятывы, выкладчыцай Люблінскага ўніверсітэта імя Марыі Складоўскай-Кюры Ірынай Лапо.

«Глыбока-глыбока, на дне філіжанкі кавы» – гэта фраза аўтарства Міхала Анемпадыстава. Мы думалі яе неяк скараціць, бо назва не вельмі зручная. Але адна з мэтаў нашага клуба – гэта дапамога людзям у пераходзе на беларускую мову. Таму, сапраўды – гэта размовы доўгія і глыбокія».

«Да Любліна трапляюць студэнты з усёй Беларусі, якія ўжо маюць пэўныя ўяўленні пра беларускую мову і літаратуру пасля школы. Мы хочам давесці, што беларусы — гэта не толькі людзі на балоце, але і людзі ў Празе, у Варшаве, у Парыжы, якія пішуць для нас свае творы».

«На наступнай сустрэчы будзем абмяркоўваць кнігу Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» Хацелася, каб гэта была гульня, такая творчая размова».

Пра далейшыя планы кніжнага клуба і падказкі, дзе яшчэ можна знайсці беларускасць у Любліне, слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.