Loading

14 чалавек загінулі, больш за 23 тысячы эвакуяваны ў выніку масштабнай паводкі ў італьянскім рэгіёне Эмілія-Раманья. Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно-Тарасевіч паведаміла радыё Ўнэт, што беларусаў сярод загінулых у выніку паводкі няма, але вось сярод пацярпелых нашы суайчыннікі могуць быць.

«Ёсць загінуўшыя, але, наколькі я ведаю, беларусаў сярод іх няма. Мы зараз спрабуем дапамагчы, як можам, бо ёсць ужо рахункі, куды можна пералічыць грошы пацярпелым і сем’ям пацярпелых».

Беларуская народная амбасада ў Італіі працягвае дапамагаць беларусам. Таксама ў гэтым годзе плануецца рэалізацыя штогадовай праграмы адпачынку ў Італіі дзяцей беларускіх палітвязняў і палітычных уцекачоў.

Падрабязней слухайце ў падкасце.

Comments are closed.