Loading

Беларускія спартсмены звярнуліся да вайскоўцаў, каб перасцерагчы іх ад удзелу ў вайне супраць Украіны.

Знакамітыя прадстаўнікі беларускага спорту Андрэй Краўчанка, Сцяпан Папоў, Віталь Гуркоў, Канстанцін Якаўлеў, Яна Максімава, Сямён Букін, Алег Дулуб, Іван Ганін, Дзмітрый Шэршань, Карына Казлоўская, Аляксандр Вахавяк, Міхаіл Залеўскі і іншыя запісалі  відэазварот да беларускіх вайскоўцаў:

«Той, хто заўсёды гаварыў пра мірнае неба над галавой, адправіў у гэтае неба ракеты і самалёты для нападу на Украіну. Гэта тая старонка гісторыі, якую ўжо не перагарнуць. Але і гэты дзень можа згаснуць перад новай датай — датай, калі беларускае войска нападзе на Украіну. Вы не станеце героямі. Беларусам будзе сорамна перад усім светам і перад самімі сабой», – кажуць прадстаўнікі спартыўнай супольнасці.

Comments are closed.