Loading

Беларускія актывісты перадалі ў Канцылярыю прэзідэнта Польшчы петыцыю, з заклікам скласці спісы беларускіх палітвязняў, якіх трэба вызваліць у першую чаргу. Акрамя таго Анджэя Дуду заклікаюць узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі з мэтай вызвалення палітзняволеных. На думку аўтараў петыцыі, усіх палітвязняў адразу вызваліць не атрымаецца, таму варта сканцэнтраваць намаганні на вызваленні найперш лідараў беларускай апазіцыі, жанчын і праваабаронцаў. Пад тэкстам петыцыі падпісаліся ўжо шэраг арганізацый і палітычных партый. Дадзены дакумент у канцылярыю перадалі беларускія актывісты, сустаршыня руху Салідарнасці «Разам» Алена Талстая і сябра партыі »Народная Грамада» Паўла Валех. Петыцыю прынялі і цяпер трэба чакаць афіцыйнага адказу які, як спадзяюцца складальнікі петыцыі, будзе пазітыўным.

«У канцылярыю прэзідэнта былі перададзеныя экзэмпляр на беларускай мове, арыгінал, экзэмпляр на польскай мове. Ну і на працягу месяца абяцалі пераслаць пісьмовы адказ на адкрыты ліст».

Далучыцца да петыцыі можна па спасылках на старонцы спадарыні Алены Талстой у Фэйсбуку. Таксама прапанова далучыцца да петыцыі будзе агучаная пад час мерапрыемстваў з нагоды Дня Волі.

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.