Гэты трэк прысвечаны маладому мастаку, жыццё якога нечакана абарвалося адным восеньскім днём… Пра першы рэліз і не толькі – вакаліст гурта «Groovestone» Дзмітрый Шампанаў.
Лідар гурта Дзмітрый Шампанаў:
«Тры прычыны чаму варта паслухаць наш трэк «Лістапад»:
1. Гэта кампазіцыя створана беларусамі для беларусаў і пра беларусаў.
2. Цікава адкрываць новую беларускую музыку, даведацца што акрамя знаных мэтраў з’яўляюцца і новыя гурты.
3. Гэта вельмі круты трэк. Мы пастараліся яго зрабіць максімальна якасна».
Запрашаем паслухаць трек ніжэй і паглядзець маляўнічы кліп ніжэй.
Comments are closed.