Loading

Літоўскія памежнікі ў двары дома на ўскрайку Коўна заўважылі, як чацвёра мужчын перагружалі з днішча мікрааўтобуса Fiat Ducato ў аўтамабіль  Škoda кантрабандныя цыгарэты, паведамляе delfi.lt.

Кантрабандыстамі аказаліся трое грамадзян Беларусі 23-, 35- і 36-ці гадоў, а таксама 35-гадовы жыхар Коўна. Мікрааўтобус меў нямецкія нумары, а Škoda літоўскую рэгістрацыю. Грамадзяне Беларусі знаходзіліся ў Літве на законных падставах.

Паводле папярэдніх падлікаў агулам знойдзена 11 493 пачкі цыгарэт Minsk.

Падазраваных у кантрабандзе ўзялі пад варту. Паводле літоўскіх законаў ім пагражае штраф альбо пазбаўленне волі на тэрмін да 8 гадоў.

Comments are closed.