Loading

Як правільна Кіргізія ці Кыргызстан? Такое пытанне расійскія журналісты днямі задалі вядомаму ўраджэнцу кыргызскага горада Такмак, супер-чэмпіёну свету па версіі WBA, баксёру Дзмітрыю Бівалу. Спартовец адказаў, што па-руску правільна Кіргізія, а па-кыргызску Кыргызстан. Ці меў баксёр рацыю, чаму рускім так складана называць краіны былога Савецкага саюза правільна, у чым падабенства Кыргызстана і Беларусі, паразмаўляем з кыргызскім журналістам, заснавальнікам медыя KLOOP Бектурам Іскендэрам.

Сцісла ў размове:

  • Як так сталася, што я размаўляю па-украінску? Я часта ездзіў у Львоў, паставіў сабе задачу вывучыць мову і зараз на ёй размаўляю. «Поляниця» вымавіць магу.
  • Наша краіна называецца Кыргызстан. Гэта замацавана ў афіцыйных дакументах. Перайменаванне адбылося не толькі па-расійску, але і па-ангельску. У англамоўным свеце праблем не ўзнікае, а вось расіяне называюць нас па-ранейшаму Кіргізія.
  • Курманбек Бакіеў: самы карумпаваны палітык Кыргызстану. Калі ўстала пытанне, куды яму ўцякаць пасля рэвалюцыі, Расія не была варыянтам, бо ў яго вельмі дрэнныя стасункі з Расіяй. А Лукашэнка заўсёды быў вялікім сябрам Бакіева.
  • Падчас рэвалюцый мы не змаглі перамагчы асноўную нашу праблему – гэта крымінал. Ён фактычна скраў нашу трэцюю рэвалюцыю. Мы дасягнем поспеху не калі мы навучымся звяргаць уладу (мы гэта і так умеем рабіць), а як толькі знойдзем спосаб перакрыць фінансавыя патокі крыміналу.
  • Страшна рабіць расследаванні па арганізаваным крымінале. Калі ты расследуеш уладу, то яна яшчэ спрабуе трымацца ў рамках закона і нейкіх правіл. Калі ты расследуеш крымінал, то ім усё роўна, што пра іх скажуць ААН, АБСЕ і хтосьці яшчэ, таму яны могуць пагражаць людзям ці забіваць іх.
  • Украінскае пытанне: я ніколі не бачыў сацыялагічнага даследавання на гэтую тэму, але па маіх уражаннях, большасць насельніцтва не цікавіцца сітуацыяй увогуле, людзі ведаюць, што вайна ідзе, але гэта ад іх далёка. Калі пачалася вайна, то пратэсты каля расійскай амбасады праходзілі пастаянна. Зараз важна данесці да нашага грамадства, што адбываецца ва Украіне. Трэба разумець, што Украіна зараз ваюе і за нашу свабоду.

Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.