Loading

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў у чацвер, што ацэньвае рызыку ядзернага «Армагедона» на самым высокім узроўні з часоў Карыбскага крызісу 1962 года, а заявы Пуціна, паводле яго меркавання, не блеф, піша AP.

Выступаючы на мерапрыемстве па зборы сродкаў, арганізаваным членамі Дэмакратычнай партыі ЗША, Байдэн сказаў, што дастаткова добра ведае расійскага прэзідэнта Пуціна, каб сцвярджаць, што той «не жартаваў, калі казаў аб выкарыстанні тактычнай ядзернай зброі, біялагічнай або хімічнай зброі». Па словах прэзідэнта ЗША, пайсці на такі крок Пуціна можа вымусіць «неэфектыўнасць яго арміі».

Байдэн таксама папярэдзіў, што выкарыстанне тактычнай зброі малой магутнасці можа хутка выйсці з-пад кантролю і прывесці да «Армагедона».

Comments are closed.