Author

admin

Browsing

Некалькі тыдняў у Беларусі дзейнічае пераходны кабінет Святланы Ціханоўскай, створаны па выніках канферэнцыі ў Вільні 8-9 жніўня. Наколькі такая структура будзе легітымнай на міжнароднай арэне? Мы абмеркавалі з кандыдаткай юрыдычных навук, спецыялісткай па міжнародным праве Кацярынай Дэйкала магчымасць прызнання ўрада, мэтазгоднасць стварэння беларускай арміі за мяжой і ідэю прызнання Беларусі акупаванай тэрыторыяй. Таксама мы ўзнялі тэму рэпарацый Украіне — ці мусіць Беларусь іх выплочваць.

Колькасць беларускіх студэнтаў у Польшчы расце штогод. У 2021 годзе у польскіх ВНУ навучалася 11 076 чалавек. Беларусы займаюць другое месца пасля ўкраінцаў (36 030 чалавек) сярод усіх студэнтаў-замежнікаў, якіх у Польшчы каля 86 тысяч. Прафесар Беластоцкага палітэхнічнага ўніверсітэта Святлана Куль-Сяльверстава называе прычыны, чым менавіта польская адукацыя вабіць нашых суайчыннікаў.

У Варшаве адбыўся аматарскі футбольны турнір, арганізаваны Беларускім домам. Спаборніцтвы былі прысвечаныя дню нараджэння футбаліста-палітвязня Аляксандра Івуліна і прыцягнулі не толькі фанатаў, але і такіх вядомых дзеячаў беларускага футболу, як легендарны Аляксандр Хацкевіч і лепшы бамбардзір чэмпіяната Беларусі-2019 Ілля Шкурын.

У 2020 годзе адной з адметных рыс беларускага пратэсту сталі салідарнасць і ўзаемадапамога беларусаў. Збор сродкаў на дапамогу адзін аднаму, дваровыя чаты і мноства новых знаёмстваў на пратэстных акцыях. Праз два гады, нават нягледзячы на ​​зніжэнне пратэстнай актыўнасці, роля салідарнасці ў справе вызвалення краіны і, найперш, згуртавання беларусаў не зменшылася.

Гісторык Сяргей Абламейка нядаўна правёў графалагічную экспертызу вядомых лістоў Кастуся Каліноўскага і нявыдадзенага нумара «Мужыцкай праўды», зрабіўшы рэвалюцыйныя высновы — іх пісалі розныя людзі. Мы паразмаўлялі з навукоўцам пра яго погляд на фармаванне сучаснай беларускай нацыі, а таксама падставы і вынікі яго даследаванняў апошніх гадоў.

У Варшаве прайшоў беларускі марш, прысвечаны другой гадавіне прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі. У шэсці прынялі ўдзел, як мяркуецца, больш за дзве тысячы беларусаў, украінцаў і палякаў.