Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Швецыі. У першы дзень паездкі лідарка дэмакратычных сіл Беларусі правяла шэраг сустрэч са шведскімі палітыкамі і чыноўнікамі, а ўвечары сустрэлася з прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Сябра дыяспары беларусаў Швецыі і народнай амбасады Зміцер Васэрман распавёў нам падрабязнасці сустрэчы.
На працягу ўсяго перыяду пасля 24 лютага 2022 года расійская прапаганда дэградуе. Гэты працэс дазваляе сцвярджаць: міф пра дасканалую ідэалагічную зброю Крамля аналагічны міфу пра «другую армію свету». Расія спрабуе выйграць громкасцю голаса і маштабам уплыву, але пераканаўча ў яе гэта не атрымліваецца. І сумненні нарастаюць, нават унутры краіны.
З сакавіка 2022 года каманда валанцёраў пераважна з Беларусі пачала ствараць дабрачынны праект Leleka, які дапамагае ўкраінскім дзецям зарабіць на сваёй творчасці. Сузаснавальніца праекта Аляксандра Ламачэнка для радыё Ўнэт распавяла, як працуе платформа і колькі грошаў дзеці з Украіны ўжо змаглі атрымаць за свае малюнкі.
Яшчэ ўвосень мінулага года ў Беларусі адбылася амаль татальная зачыстка большасці арганізацыяў грамадзянскай супольнасці. Пацярпелі і экалагічныя арганізацыі, якіх абвінавачвалі ў палітызацыі сваёй дзейнасці. Але ж экалагічныя праблемы нікуды не зніклі, як не зніклі і тыя, хто да іх неабыякавы. Але ці ёсць у іх зараз магчымасць атрымаць кваліфікаваную дапамогу ў вырашэнні экалагічных праблемаў? У ініцыятыве «Зялёны тэлефон» упэўнена кажуць – так! Гутарым з мэнэджаркай «Зялёнага тэлефону» Палінай Бурко.
Каманда Паўла Лібера абвясціла аб запуску тэставай версіі платформы Новая Беларусь, якая ў будучыні можа стаць паўнавартаснай віртуальнай дзяржавай. У эфіры радыё Ўнэт Павел Лібер распавёў падрабязнасці праекта.
Дабрачынны фонд «Вільна Білорусь», створаны беларусамі ва Украіне для дапамогі найперш беларусам, якія ваююць у розных, як адмыслова беларускіх, так і агульных падраздзяленнях Узброеных Сілаў Украіны, зрабіў ужо даволі шмат для таго, каб у нашых ваяроў былі годныя ўмовы. Але зараз у фонда вельмі важная, патрэбная, і ў той жа час, няпростая задача. І ён спадзяецца на тое, што беларусы, якія зараз раскіданыя ва ўсім свеце, не застануцца ў баку, а далучацца да таго, каб талакою дапамагчы беларускім вайскоўцам, што бароняць ад расійкіх захопнікаў не толькі Украіну, але і саму свабоду. Кажа кіраўнік фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:
У падкасце «Неверагодныя» мы паразмаўлялі з псіхолагам – псіхатэрапеўтам Зміцерам Кухціным, які зараз жыве ў Варшаве, канчае трэцюю вышэйшую адукацыю па псіхатэрапіі. Займаецца ўласнай практыкай, але паспеў папрацаваць некалькі месяцаў у варшаўскай таксоўцы.
27 лістапада ў Варшаве на профільнай канферэнцыі абмяркоўвалі развіццё альтернатыўнай беларускай сістэмы адукацыі ў сучасных умовах. Старэйшы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў, эксперт Грамадскага балонскага камітэта Андрэй Лаўрухін для радыё Ўнэт распавёў пра тое, якім чынам можна рэаніміраваць беларускую адукацыю, ці засталіся ў студэнтаў з Беларусі магчымасці акадэмічнай мабільнасці і навошта ствараецца Асацыяцыя выкладчыкаў.
Акцябрскі раён стабільна трымаецца ў ліку найбяднейшых раёнаў краіны. Мы вырашылі паразмаўляць з тымі, хто ведае жыццё ў гэтых бедных раёнах, так бы мовіць, знутры. А Акцябрскі вядомы тым, што менавіта там пачынаў працаваць вядомы цяпер ютуб-канал Рудабельская Паказуха, які вядуць Андрэй і Вольга Павукі. Мы паразмаўлялі з блогеркай і грамадскай актывісткай з Акцябрскага Вольгай Павук пра жыццё ў Акцябрскім, вымушаную эміграцыю, стасункі з чыноўнікамі і прычыны беднасці гэтых раёнаў.
Беспрэцэдэнтны напад Расіі на Украіну і злачынствы, здзейсненыя расійскай арміяй супраць мірнага насельніцтва з 24 лютага гэтага года, прымусілі мільёны ўкраінцаў з’ехаць і шукаць прытулку ў іншых рэгіёнах краіны або за мяжой. Масавая хваля ваенных бежанцаў патрабуе гуманітарнай, матэрыяльнай, а часта і псіхалагічнай дапамогі. Паводле даследаванняў Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, праведзеных у траўні-верасні гэтага года, сярод унутранаперамешчаных асоб, якіх на тэрыторыі Украіны па папярэдніх ацэнках каля 7 мільёнаў чалавек, 75% з іх вымушаны эканоміць, 68% эканомяць на харчаванні, 67% скарачаюць нехарчовыя выдаткі, 54% эканомяць на здароўі. Сітуацыя з уцекачамі з Украіны ў краінах Еўрасаюза адрозніваецца, але з часам праблемай можа стаць стомленасць ад вайны прымаючага боку і змяншэнне колькасці людзей, гатовых дапамагаць.