Loading

У сераду 15 сакавіка, у Варшаўскім бары «Chmury» адбудзецца маштабная шматгадзінная арт-імпрэза пад назвай «Muse your weapon». Яе арганізуе міжнародная каманда і прысвечаная яна будзе падтрымцы беларускага, польскага і ўкраінскага мастацтва падчас вайны ва Украіне і ўвогуле напружанай палітычнай сітуацыі ў рэгіёне. Дарэчы, вялікая частка імпрэзы будзе звязана менавіта з палітыкай. Як кажуць арганізатары, у кожнага будзе магчымасць выказаць свае эмоцыі наконт падзей апошняга часу праз танец. Акрамя гэтага, падчас імпрэзы адбудуцца музычныя выступы, паказы фільмаў, а таксама выставы мастакоў. Уваход на мерапрыемства платны, аднак усе грошы, па словах арганізатараў, будуць накіраваны ў фонд «Музыкі абараняюць Украіну».

Падрабязней радыё Ўнэт распавялі суарганізатаркі мерапрыемства, прадстаўніцы арг-праекта «Revolution», Маша Крук і Даша Брыан.

«Сёння з 19.00 да дзвюх гадзін ночы ў Варшаве ў бары «Chmury» пройдзе наш творчы арт-вечар у падтрымку ўкраінскага, беларускага і польскага мастацтва.

Для нас гэта класная магчымасць пабачыцца з нашай аўдыторыяй, паразмаўляць яшчэ раз пра мастацтва, паказаць наколькі нас шмат, наколькі мы шматгранныя і наколькі зараз сумесна інтэгруюцца нашы розныя культуры Польшчы, Украіны, Беларусі. Усе мы разам, мы хочам свабоды, мы хочам сумленнага сучаснага мастацтва. І мастацтва можа быць розным і нам, якраз, хочацца, каб як мага больш людзей прыйшло да нас, пазнаёмілася з намі, паглядзела нашы праекты, і крыху змагло расслабіцца ў сярэдзіне працоўнага тыдня».

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.

 

Comments are closed.