Loading

Палітолаг і аналітык Арцём Шрайбман разважае, што чакае чакае АДКБ і ЕАЭС у будучыні.

Калі мы кажам пра кантэкст вайны, пра нейкую змену поглядаў хаўруснікаў Расіі на неабходнасць быць з ёй у адным саюзе, то зараз мы назіраем пэўнае ахладжэнне, асабліва сярод цэнтральнаазіяцкіх і закаўказскіх краін. Тым не менш, гэта не азначае таго, што АДКБ і ЕАЭС стаяць на парозе нейкага краху ці дэзынтэграцыі, бо асцярожныя аўтарытарныя і нават дэмакратычныя лідары постсавецкай прасторы лічаць, што лепш не руйнаваць без патрэбы свае сувязі з Расіяй. А ўсе гэтыя саюзы для кожнага з іх у першую чаргу расіяцэнтрычныя. Унутры АДКБ ідуць узброеныя канфлікты паміж яе чальцамі, Арменія супрацьстаіць Азербайджану, і гэта ніякай сур’ёзнай рэакцыі з боку АДКБ не выклікае.

Пакуль Расія для гэтых дзяржаў не перайшла ў статус прамой вайсковай ці знешнепалітычнай пагрозы, яны не будуць псаваць з ей адносіны. Нават калі такія саюзы, як гэта бывае на постсавецкай прасторы, ператвараюцца ў бутафорыю. СНД тут самы яскравы прыклад. У Садружнасці дагэтуль знаходзіцца Малдова, якая ўзяла курс на еўраінтэграцыю. Толькі Грузія і Украіна – прытым я нават не ўпэўнены, ці Украіна скончыла фармальна гэты працэс – але Грузія і Украіна выйшлі з СНД пасля таго, як у іх пачаліся войны з Расіяй. Таму фармальна з гэтымі арганізацыямі, думаю, нічога не будзе, будзе трансфармавацца іх унутраны сэнс. Зараз гэта яскрава бачна ў АДКБ. Думаю, што ЕАЭС, улічваючы эканамічную яму, у якую апускаецца Расія, чакае прыкладна тое ж самае.

Comments are closed.