Адначасовае разбурэнне трох нітак газаправода ў Балтыйскім моры з’яўляецца беспрэцэдэнтным, заявілі ў Nord Stream AG – аператары «Паўночнага патоку-1». Словы заявы прыводзіць агенцтва «Інтэрфакс».
У заяве праектнай кампаніі падкрэсліваецца, што тэрміны аднаўлення працаздольнасці газатранспартнай інфраструктуры пакуль ацаніць немагчыма.
Днём раней, 26 верасня, уцечкі газу былі зафіксаваныя з абедзвюх нітак «Паўночнага патоку» – у выключнай эканамічнай зоне Даніі на паўночны ўсход ад выспы Барнхольм.
Вакол зон уцечак устаноўлены 5-мільныя забароненыя зоны для суднаходства.
Comments are closed.