Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». У новай версіі пераліку з’явіліся імёны яшчэ пяці беларусаў.
Сярод іх 49-гадовы Андрэй Пачобут. Журналіста абвінавачваюць па арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці), арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) КК Беларусі.
Цяпер у «тэрарыстычным» спісе КДБ, які налічвае 922 імя, 179 беларусаў. Сярод іх – Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Марыя Калеснікава, Максім Знак.
Comments are closed.