Loading

27 лістапада ў Варшаве на профільнай канферэнцыі абмяркоўвалі развіццё альтернатыўнай беларускай сістэмы адукацыі ў сучасных умовах. Старэйшы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў, эксперт Грамадскага балонскага камітэта Андрэй Лаўрухін для радыё Ўнэт распавёў пра тое, якім чынам можна рэаніміраваць беларускую адукацыю, ці засталіся ў студэнтаў з Беларусі магчымасці акадэмічнай мабільнасці і навошта ствараецца Асацыяцыя выкладчыкаў.

У размове:

  • Альтэрнатыўная адукацыя – гэта альтэрнатыва той дзяржаўнай сістэме адукацыі, якая існуе зараз у Беларусі. Гэта шэраг розных праектаў: Школа Montessori, Беларуская школа ў Варшаве, Беларуская акадэмія, школа Stembridge у Вільні, курсы Мова Нанова і гэтак далей. Гэтыя праекты арыентаваны на розныя ўзросты і фарматы адукацыі.
  • Беларусы гатовыя да анлайн-адукацыі, але беларуская ўлада не зацікаўлена ў развіцці навучання ў фармаце анлайн. Да гэтага не гатовы чыноўнікі ў першую чаргу з-за сваіх кансерватыўных поглядаў. Таксама, магчыма, на іх думку дыстанцыйна складана кантраляваць вучняў.
  • Для беларускай дыстанцыйнай адукацыі існуе дзве асноўныя праблемы. Па-першае гэта прававая база замежных краін.У Літве, напрыклад, заканадаўства дазваляе адкрываць школы для нацыянальных меншасцяў, але ў Польшчы шмат абмежаванняў. Адкрыць альтэрнатыўную адукацыйную ўстанову магчыма толькі на ўзроўні дзіцячага садка. Так напрыклад працуе Школа Montessori у Варшаве. Другая праблема гэта фінансаванне. Каб адукацыйныя праекты былі ўстойлівыя неабходна падтрымка.
  • Мы плануем стварыць Асацыяцыю выкладчыкаў, якая будзе падтрымліваць тых, хто вымушаны быў з’ехаць. А таксама аказваць дапамогу настаўнікам і выкладчыкам у Беларусі. Напрыклад, калі неабходна юрыдычная кансультацыя ці падтрымка пры пераездзе. Асобная ўвага будзе нададзена пытанню павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў, каб знайсці працу за мяжой. Бо канкурэнцыя ў гэтай сферы вельмі высокая. На дадзены момант, па прыблізных падліках, за мяжу з Беларусі выехала ад некалькі дзясяткаў да 200 выкладчыкаў.
  • Што тычыцца студэнтаў, то большасць з іх інтэгруюцца самі і паступаюць у мясцовыя вну. Браць дадатковыя курсы для іх няпроста. Але заўсёды ёсць неабходнасць падтрымліваць камунікацыю з іншымі беларусамі і знаходзіць сабе аднадумцаў.
  • За апошнія 2 гады ўзровень адукацыі ў Беларусі значна пагоршыўся. Канешне, залежыць ад спецыяльнасці, але найгоршая сітуацыя ў сацыяльна-гуманітарных дысцыплінах. Гэтая галіна найбольш уразліва да ідэалагічнага ціску і рэпрэсій.
  • Што тычыцца Балонскага працэсу, то ўдзел Беларусі ў ім прыпынены. У першую чаргу гэта тычыцца чыноўнікаў, якія не могуць прыняць удзел, у профільных канферэнцыях. Пры гэтым у студэнтаў застаецца магчымасць удзельнічаць у міжнародных абменах. Але калі праграма Erasmus у беларускім міністэрстве не прадстаўлена, то на ўзроўні вну могуць быць праблемы. Студэнту могуць не залічыць адукацыйны час у іншай краіне.

Comments are closed.