2022 год афіцыйнымі ўладамі Беларусі быў аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. За гэты час афіцыйны Мінск абвінаваціў суседзяў у генацыдзе беларускага народа і так зацята змагаўся за гістарычную праўду, што прадаставіў сваю тэрыторыю для нападзення на Украіну, стаў саўдзельнікам Пуціна ў генацыдзе ўкраінскага народу. Масавыя рэпрэсіі супраць саміх беларусаў аднавілі ў памяці 30-ыя гады мінулага стагоддзя.
Пра гісторыю і гістарычную памяць паразмаўлялі з гісторыкам Анастасіяй Ільіной.
Сцісла ў праграме:
- У беларускіх уладаў атрымалася адзначыць Год гістарычнай памяці. 1937-ы год. Беларусь скацілася ў сапраўдны таталітарызм.
- У Беларусі ідзе вайна за гістарычную памяць. Нас выхоўвалі ў кульце памяці «подзвігу нашых дзядоў». Зараз подзвіг нашых дзядоў пахаваны пад руінамі дамоў ва Украіне.
- Генацыд беларускага народа ў версіі афіцыйнай улады: гэта пытанне не да гісторыкаў, а да псіхіятараў.
- Рэжым пачаў змагацца не толькі з жывымі, але і з мёртвымі. І вельмі правільным рашэннем было пахаваць парэшткі Кастуся Каліноўскага ў Вільні, а не ў Беларусі, як на гэтым настойвалі многія.
- Беларусам ужо варта казаць не пра гістарычную памяць, а пра вяртанне дзяржаўнасці.
Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.