Беларускую амбасаду ў Празе аблілі чырвонай фарбай, пасля там з’явіўся надпіс «Свабоду Ігару А.», піша сайт PrahaIN.cz.
Мэта акцыі — прыцягнуць увагу да 20-гадовага турэмнага прысуду Ігару Аліневічу, якога беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязнем.
Паводле слоў крыніцы, якая перадала рэдакцыі здымкі з акцыі, чырвоны колер на сцяне і плоце сімвалізуе кроў людзей, якіх у Беларусі збіваюць падчас дэманстрацый і ў засценках КДБ. На думку аўтараў, паведамленне на сцяне нагадвае рэжыму Лукашэнкі, што людзі бачаць яго злачынствы і не будуць маўчаць.
Comments are closed.