Loading

Пуцін прапанаваў падумаць, «як будзем жыць далей», Лукашэнка заўважыў, што «наш курс правільны. Пераможам. Іншага выйсця няма».

Яшчэ з заяў Лукашэнкі:

  • Беларусі з Расіяй прадказвалі гібель, але краіны працуюць паспяхова, ніякага страху няма. Мы знайшлі тых партнёраў, якія з намі паспяхова працуюць, з якімі мы працуем і развіваем нашу эканоміку.
  • Захад да гэтага часу блакуе пастаўкі беларускіх угнаенняў на сусветныя рынкі.
  • Будучыня Еўропа разам з Расіяй, дзе ёсць усё, што ім патрэбна. А ў іх ёсць тое, што мы можам у іх набыць. Што ім яшчэ трэба?
  • У Расіі 25 мільёнаў мабілізацыйны рэсурс. Добра, няхай уцяклі 30 тысяч, ну, 50 тысяч. Я не ведаю, як вы да гэтага ставіцеся, а я асабліва не перажываў, калі ў 2020 годзе некалькі тысяч выехалі.

З пачатку года гэта ўжо сёмая «камандзіроўка» Аляксандра Лукашэнкі ў Расію.

Фота: belta.by

Comments are closed.