263 total views
Палітолаг, эксперт фонду «Майдан замежных спраў» Аляксандр Хара ў эфіры радыё Ўнэт:
«Мабілізацыя ўжо не выклікае вялікай радасці ў грамадзян Расіі. Мы назіраем падпалы ваенкаматаў, масавыя ўцёкі расіян за мяжу, акцыі пратэсту праходзяць ў нацыяльных утварэннях, да прыкладу ў Дагестане. Людзі гатовы назіраць за поспехамі расійскай арміі па тэлевізары, а не ў акопах. Да таго расійская палітычная эліта, перш за ўсё так званыя «ястрабы», не задаволена ходам спецыяльнай ваеннай аперацыі. На гэтым фоне верагоднасць адхілення Пуціна ад улады павялічваецца. Я не веру ў рэвалюцыю ў Расіі, але бунт, «бязглузды і бязлітасны», можа быць. Не веру я ў генерал-палкоўніка Кадырава: яго знішчаць вельмі хутка. Самыя моцныя пазіцыі зараз мае КДБ, бо і грошы, і армія знаходзяцца пад іх кантролем.»
Яшчэ ў размове:
- Пуцін жыве ў сваім віртуальным свеце, дзе расійская армія перамагае на фронце, а рэферэндумы па далучэнні да Расіі маюць небывалую падтрымку. З рэчаіснасцю ён не сутыкаецца.
- Расія вырашыла не проста прыхапіць частку Запарожскай вобласці, але і ўзяць ва ўласнасць Запарожскую атамную электрастанцыю. Пуцін нават прызначыў там свайго дырэктара замест украінскага, якога выкралі і пасля трымалі ў закладніках. Гэта паказвае сутнасць Расіі. Яна не ёсць дзяржавай-спонсарам тэрарызму, яна сама ёсць тэрарыстам.
- Еўропа ў чарговым санкцыйным пакеце ўвяла абмежаванні на цану расійскай нафты. Адначасова АПЕК+ дамовіўся знізіць узровень здабычы, а гэта павысіць цану нафты на рынку, у выніку Расія зможа зарабляць больш. Але паглядзім, як будзе працаваць гэтае абмежаванне цаны: бо вышэй за ўстаноўлены Захадам кошт ніхто купляць расійскую нафту не наважыцца, паколькі за гэта могуць пагражаць другасныя санкцыі.
- Для Украіны зараз галоўнае — фінансавая падтрымка, падтрымка зброяй. Гэта ўсё ёсць, але нам, безумоўна, хацелася б болей, тым больш, што ў Захада ёсць такая мажлівасць. Перш за ўсё я кажу пра ўзбраенне. Але і наяўнае даволі эфектыўна выкарыстоўваюць нашыя ваенныя. Мы бачым іх няспынны наступ на ўсходзе і на поўдні. Адна-дзве паспяховыя аперацыі ўкраінскіх ваенных прывядуць да калапсу расійскай арміі, маральны дух якой і так не вельмі высокі.
Comments are closed.