Loading

17 студзеня некаторым беларусам пачалі прыходзіць паведамленні ў тэлеграм з прапановай пацвердзіць сваю гатоўнасць удзельнічаць у актыўнай фазе плане «Перамога». Людзей прасілі адправіць паведамленні з тэкстам «Я гатовы». У якасці прычыны называлася высокая верагоднасць правакацый з боку расійскіх авіяцыйных войскаў, каб беларускае войска ўварвалася ва Украіну.

Кіраўнік Арганізацыі BYPOL і адказны ў Пераходным кабінеце за аднаўленне правапарадку Аляксандр Азараў пракаментаваў гэтую рассылку радыё Ўнэт.

Гэта рассылка – фэйкавая. Займаецца ёй беларускі ГУБАЗіК. Яны ў чарговы раз стварылі акаўнт падобны да таго, што ў плана «Перамога». Спрабуюць такім чынам выйсці на сувязь з актывістамі і вылічыць іх.

Мы заўжды кажам, што важна правяраць, з якога бота ці акаўнта прыходзіць інфармацыя. Таксама мы казалі, што рассылка аб пачатку актывізацыі плана так наўпрост не прыйдзе. Спачатку мы абвесцім павышаную ступень гатоўнасці, каб усе зразумелі, што хутка пачнуцца падзеі. Гэтую інфармацыю будзем даводзіць да ўсіх беларусаў праз розныя СМІ. Таксама аб гэтым звароце будуць выступаць дэмакратычныя лідары і прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету.

І толькі пасля гэтага з’явіцца рассылка з мабілізацыйнымі прадпісаннямі, што рабіць. Затым адначасова будзе абвешчана ступень поўнай гатоўнасці. Таму ніколі не вядзіцеся і не адказвайце на падобныя паведамленні ад незнаёмых людзей.

Некаторыя беларусы, якія атрымалі рассылку, сцвярджаюць, што да іх напісалі на акаўнты, якія нідзе не засвечаныя. Ці магчыма, што адбыўся зліў дадзеных?

Зліў базы зарэгістраваных у плане «Перамога» немагчымы. Сілавікі здабываюць акаўнты з тэлефонаў людзей, якіх затрымліваюць. Вывучаюць ліставанне і чаты і па іх збіраюць базу кантактаў. Таму кожны павінны праверыць, дзе ён мог засвяціць свой акаўнт, што ён аказаўся ў руках беларускіх спецслужбаў.

Ці можа быць павязаная гэтая рассылка з ваеннай актыўнасцю на тэрыторыі Беларусі?

Я лічу, што можа быць звязана з вайной, а таксама і з актыўнасцю BYPOL. Пэўна вы чулі, апошнім часам мы абвясцілі збор інфармацыі. Мы выкладаем яе на сваім канале. Інфармацыя ідзе з розных крыніц і розных дзяржаўных установаў. Таму супрацоўнікі лукашэнкаўскіх спецслужбаў актывізаваліся ў барацьбе з намі, каб вылічыць нашыя крыніцы ў дзяржаўных органах. Таксама гэта сведчыць, што можа пачацца нешта звязанае з уступленнем Беларусі ў вайну.

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.