Loading

З 22 кастрычніка па 7 лістапада адбылася паездка беларуска-украінскіх дэлегацый прадстаўнікоў спорту ў ЗША. Яна стала магчымай праз запрашэнне Дзяржаўнага дэпартаменту. У дэлегацыі абодвух краін увайшлі вядомыя спартсмены з актыўнай грамадска-палітычнай пазіцыяй.

Беларускі бок прадстаўлялі кіраўнік Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін і срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў Андрэй Краўчанка.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Andrei Krauchanka OLY (@andrei.krauchanka)

Аляксандр Апейкін

Пад час паездкі адбыліся сустрэчы з рознымі бюро Дзярждэпу, офісамі амерыканскіх сенатараў, а таксама сустрэчы з грамадскімі арганізацыямі, дзеячамі і прадстаўнікамі дыяспараў.
Галоўныя пытанні, які разглядаліся пад час сустрэч – ужыванне эфектыўных санкцый у дачыненні прарэжымных атлетаў і магчымасці допуску спартсменаў да спаборніцтваў праз выказванне сваёй антываеннай пазіцыі. Допуск павінен ажыццяўляцца праз пэўныя крытэры, якія беларуска-украінскія спартыўныя функцыянеры зараз распрацоўваюць. Прынамсі ў Польшчы гэтыя крытэры ўжо працуюць.

Асобна абмяркоўвалі магчымасці падтрымкі беларускіх спартсменаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій і ўкраінскіх, якія пацярпелі ад вайны. Важна, каб у атлетаў была магчымасць трэніравацца і працягваць кар’еру.

Незалежных беларускіх спартсменаў на міжнародным узроўні прызнаюць легітымнымі прадстаўнікамі спартыўнай супольнасці Беларусі. Фонд спартыўнай салідарнасці ўваходзіць у спецыяльную камісію Польшчы і супрацоўнічае з Міністэрствам спорту краіны і Нацыянальным алімпійскім камітэтам. Падобная камісія хутка будзе створана ва Украіне.

У сучасных умовах не існуе спорту па-за палітыкай. Як раз гэтая тэза пра спорт па-за палітыкай і прывяла да таго, што дыктатарскія рэжымы пачалі выкарыстоўваць спорт у прапагандысцкіх мэтах. Менавіта яны і палітызавалі спорт.

Добрыя стасункі паміж беларускімі і ўкраінскімі атлетамі былі і да вайны. Менавіта нашыя спартсмены аднымі з першых выступілі з заявамі падтрымкі Украіны адразу пасля паўнамасштабнага ўварвання. На пляцоўцы ФСС украінскія і беларускія спартсмены ладзілі дабрачынныя аўкцыёны, на якіх выстаўлялі спартыўныя лоты. Усе сабраныя сродкі пералічвалі ва ўкраінскі фонд Ukraine Alive.

Увесь час існавання незалежнага Фонду Спартыўнай Салідарнасці яго прадстаўнікі выступаюць як асобныя грамадска-палітычныя адзінкі. Аляксандр Апейкін кажа, што і зараз спартсмены на аднолькавай адлегласці ад усіх дзейных дэмакратычных палітыкаў і рухаў. Але яны заўсёды адкрыты для супрацы і прапаноў. Пакуль такіх канструктыўных прапаноў, якія б зацікавілі і палепшылі працу, не паступала.

Поўную размову слухайце ў плееры ніжэй.

 

Comments are closed.