Абвінавачанне Украіны ў нібыта падрыхтоўцы да нападзення на Беларусь з’яўляецца нічым іншым, як спробай Расіі аслабіць наступ украінскіх войскаў на фронце, – напісаў у Twitter міністр абароны Літвы Арвідас Анушаушкас. Ён заўважыў, што замест тактычнай ядзернай зброі актывізавалі Лукашэнку.
8 кастрычніка МЗС Беларусі выклікала пасла Украіны ў Мінску Ігара Кізіма і ўручыла ноту, у якой беларускі бок сцвярджае, што Украіна плануе ўдар па тэрыторыі Беларусі. Украінскае знешнепалітычнае ведамства цалкам абвергла гэтую інфармацыю і не выключыла, што ўручэнне дыпламатычнай ноты можа зʼяўляцца часткай плана Расійскай Федэрацыі па здзяйсненні правакацыі і далейшым абвінавачванні Украіны.
Comments are closed.