Loading

Беларускія актывісты ініцыятывы РУХ пачалі кампанію супраць дзейнасці прадстаўнікоў Свята-Елісавецінскага манастыра і заклікаюць усіх неабыякавых людзей далучыцца да яе.

Паводле актывістаў, яшчэ ў пачатку лістапада, на Вольскіх праваслаўных могілках у Варшаве, сябрамі РУХу былі заўважаны прадстаўнікі манастыра, якія гандлявалі царкоўнымі рэчамі. Пры гэтым паведамляецца, што кіраўнік манастыра, святар Андрэй Лемяшонак, з’яўляецца ідэйным прыхільнікам так званага «русского мира», у абіцелі актыўна праводзіцца акцыя пад назвай «Помощь братьям», дзе збіраюцца рэчы і грошы для расійскіх войскаў, што ваююць ва Украіне, а сёстры манастыра пішуць паштоўкі «Дорогому солдату из Белой Руси / Белоруссии».

«Мы даведаліся, што яны прыязджаюць у розныя гарады Польшчы на розныя вялікія святы. У наступны раз гэта будуць Каляды. Таму зараз РУХ паставіў мэтаю правесці кампанію супраць гандлю манастыра», – кажа адзін з прадстаўнікоў РУХу, які пажадаў застацца ананімным.

Актывісты РУХу выступаюць супраць гандлю прарасійскіх арганізацый у Еўропе. РУХ ужо накіраваў пісьмовыя запыты Польскай Праваслаўнай Царкве і прадстаўнікам Каталіцкага Касцёла, каб даведацца, на якіх падставах прадстаўнікі манастыра атрымліваюць дазвол працаваць на тэрыторыі краіны.

Актывісты пачалі збор подпісаў пад петыцыяй на Change.org супраць прысутнасці ў Польшчы гандлёвых кропак Свята-Елісавецінска манастыра. Пакінуць свой голас можна пад петыцыяй – change.org

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.

 

Падпісвайцеся на наш тэлеграм t.me/radiounetfm

Comments are closed.