Archive

Польшча

Browsing

 

У чацвер, 23 сакавіка, у Варшаве адбудзецца сустрэча з Наталляй Пінчук, жонкай Алеся Бяляцкага.

Вас чакае аповед пра Алеся Бяляцкага, гісторыі з жыцця, выступы сяброў, а таксама прэзентацыя відэавыступу Алеся перад арыштам, чытанне яго твораў пра 90-я, і невялічкі музычны выступ.

Уваход вольны. Рэгістрацыя па спасылцы.

 

Вялікі канцэрт да 105-й гадавіны БНР!

Вольны хор будзе выконваць усім добра вядомыя песні, а таксама прагучаць прэм’еры забытых твораў – вынік працы па рэстаўрацыі песень беларускіх жаўнераў.

Вялікі склад Вольнага хора і Вольны аркестр на Дзень Волі ў Гданьску.

 

Мастачка CEMRA запрашае на выставу:

«З нецярпеннем, але спакойнай радасцю запрашаю на адкрыццё сваёй маючай адбыцца выставы LAZARET.

Мае працы – візуальнае даследаванне траўмы, дзе я выкарыстоўваю новы падыход да перадачы сваіх пасланняў, ужываючы ў карцінах бінты замест палатна. Бінт як знак спагады адзін да аднаго, знак дапамогі і эмпатыі. Гэтым жэстам я сімвалізую важнасць суперажывання, падтрымкі і ацалення.

У сценах LAZARETа будзе прадстаўлена калекцыя карцін і арт-аб’ектаў, створаных за апошнія тры гады ў трох краінах: Беларусі, Украіне і Польшчы. Ад масіўнага жалобнага вэлюму з малюнкам востра-колкага дроту 6х6 метраў, да карцін, якія спалучаюць скульптуру і жывапіс: кожная праца зʼяўляецца адлюстраваннем нашага агульнага вопыту. Некаторыя з карцін, прадстаўленых на выставе, эвакуіраваны з Кіева ў пачатку вайны, што надае яшчэ адзін узровень значнасці і глыбіні эмацыйнаму падарожжу.

LAZARET дазволіць сустрэцца з траўмамі тварам да твару і пачаць аднаўленне. Прынамсі, у мяне ёсць бінты, каб апрацаваць гэтыя раны».

 

Выстава будзе суправаджацца арыгінальным тэкстам культуролага, журналіста і педагога Максіма Жбанкова, тэрапеўтычную атмасферу яшчэ больш узмоцніць жывы выступ Русі, вакалісткі гурта «Shuma».

 

У пятніцу, 17 сакавіка, у Варшаве адкрываецца выстава твораў рэпрэсаваных беларускіх мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ».

Гэта жыццёвы погляд і рэакцыя на апошнія падзеі ў Беларусі, вернісаж твораў мастацтва, створаных у 2020-2023 гг.

Усе мастакі былі рэпрэсаваныя, вымушана пакінулі краіну, a большасць з іх адбылі турэмны тэрмін.

На выставе будуць працы розных стыляў і жанраў, відэаарт, карціны на адзенні, перфарматыўныя карціны, інсталяцыі, турэмныя малюнкі.

Сярод удзельнікаў выставы:

  • Надзя Бука
  • Эдвард Качан
  • Аляксандра Канафальская
  • Антось Радзівонаў
  • Кася Будзько
  • Павел Севярынец
  • Ксіша Ангелава
  • ды іншыя.

У гэты вечар адбудзецца таксама аўкцыён-продаж некаторых карцін, сродкі з якога пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных мастакоў і арт-рэзідэнцыі «Дом Творцаў».

Уваход вольны, дужа вітаюцца данаты!

 

У Варшаве адзначаць 105-ыя ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

25 сакавіка (субота)
Варшава, збор у 12:45 каля калоны Жыгімонта

У ПРАГРАМЕ:

МАРШ па цэнтры горада
(пачатак у 13:00, plac Zamkowy)

МІТЫНГ-КАНЦЭРТ
(пачатак у 15:00, plac Konstytucji)

Палітычная частка:
Зянон Пазьняк, Павал Латушка, Аліна Коўшык, прадстаўнікі арганізацый РУХ, Паспалітае рушэньне, Вольная Беларусь, Палка імя Кастуся Каліноўскага, Рады БНР, Каардынацыйнай Рады, суполкі «Беларусы Варшавы», Моладзевага Хабу, прадстаўнікі Польшчы і Украіны, і іншыя.

Музычная частка:
Dzieciuki, NRM, 23:34, Пятро Клюеў (гурт ЛСП), Руся (гурт Šuma), Ketevan, Сяржук Доўгушаў, Lity Taler, Дом сувязі, Atesta.