• Мастацтва

Выстава рэпрэсаваных беларускіх мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» у Варшаве

Музей Вольнай Беларусі, Foksal, 11
Вітаюцца данаты

 216 total views

 

У пятніцу, 17 сакавіка, у Варшаве адкрываецца выстава твораў рэпрэсаваных беларускіх мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ».

Гэта жыццёвы погляд і рэакцыя на апошнія падзеі ў Беларусі, вернісаж твораў мастацтва, створаных у 2020-2023 гг.

Усе мастакі былі рэпрэсаваныя, вымушана пакінулі краіну, a большасць з іх адбылі турэмны тэрмін.

На выставе будуць працы розных стыляў і жанраў, відэаарт, карціны на адзенні, перфарматыўныя карціны, інсталяцыі, турэмныя малюнкі.

Сярод удзельнікаў выставы:

  • Надзя Бука
  • Эдвард Качан
  • Аляксандра Канафальская
  • Антось Радзівонаў
  • Кася Будзько
  • Павел Севярынец
  • Ксіша Ангелава
  • ды іншыя.

У гэты вечар адбудзецца таксама аўкцыён-продаж некаторых карцін, сродкі з якога пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных мастакоў і арт-рэзідэнцыі «Дом Творцаў».

Уваход вольны, дужа вітаюцца данаты!