• Тэатр

Монаспектакль «Сшытак першы. Помста» у Беластоку

ulica Adama Mickiewicza 71A
ад 30 злот

 13 total views

 

«Сшытак першы. Помста». Літаратурны монаспэктакль паводле тэкстаў В. Шэрага «INVICTUS» будзе прадстаўлены ў Беластоку.

Пастаноўку ладзіць фрык-тэатр «Ex tempore» Каманда, сабраная з беларусаў з розным творчым досведам, толькі пачынае свой творчы шлях за межамі Беларусі.

Адметнасць і тэкстаў, і пастаноўкі ў тым, што яны і пра беларускую гісторыю і пра сучаснасць. Пра новы погляд на гістарычныя паралелі. Не праз лінзу вядомай гістарычнай постаці, а цераз мадэляванне позірку скрозь постаці гераізаваных шэраговых удзельнікаў гістарычных падзей. Тут пераклікаецца перажытае беларусамі ў апошнія два гады і перажытае нашымі продкамі ў часы Паўстання 1863-64 гадоў (Паўстанне Каліноўскага). А менавіта, гвалт, рэпрэсіі, крыўда і боль, незламаны гонар і жаданне помсціць. І пытанне – «што далей?.».

Па каментарах В. Шэрага дадзеным фрык-тэатру «Ex tempore», можна ўбачыць, што цыкл «INVICTUS» (Нескароныя – лат.), гэта літаратурны праект у жанры змрочнага гістарычнага фэнтэзі.

Аўтары менавіта пастаноўкі – фрык-тэатр «Ex tempore». Каманда, як і аўтар тэкстаў, не публічыць свае імёны, прыналежнасьці і пляны. «Ex tempore» не даюць прывязкі да канкрэтнага горада, краіны ці рэгіёна. Гэта і захад бяспекі, і творчая пазіцыя.

«Фрык-тэатр – гнуткі сучасны жанр тэатральнага мастацтва, які карыстаецца як напрацоўкамі класічнага тэатра, так і вулічнага. Можа выкарыстоўваць формы перформанса, кабарэ, тэатра абсурда і, безумоўна, будаваць з іх нешта нязвыклае.

Падрабязнасці анонса і рэзервацыя месцаў тут.