Archive

Browsing

 

У суботу, 23 верасня ў 13:00, Кацярына Ваданосава, тэлевядоўца, спявачка ды майстрыня шыцця і вышыўкі, чытае ў Музеі Вольнай Беларусі лекцыю «Беларускі народны строй: ад пасталоў да наміткі».

На сустрэчы можна будзе даведацца:

  • чаму спадарыня Кацярына не любіць слова «вышыванка»,
  • з якой прычыны старшыні калгасаў забаранялі жанчынам насіць традыцыйнае адзенне,
  • як еўрапейская мода адбівалася на гусце беларускіх вяскоўцаў,
  • што такое пуплы, маршчэнне, «вядзьмедзь кучаравы»,
  • для чаго кожнаму сучаснаму беларусу патрэбны ўласны строй.

Уваход – free donation.

 

Гэта ўжо 11-ы фестываль, арганізацыяй якога з 2011 году займаецца фонд „Za Wolność Waszą i Naszą”. Гэта мерапрыемства, якое адбываецца дзякуючы падтрымцы гарадскіх уладаў, Ніжнесілезскага маршалства і ваяводства, а таксама супрацоўніцтву са шматлікімі партнёрскімі і культурнымі інстытутамі. Мерапрыемства адбываецца пад Ганаровым патранажам маршала Ніжнесілезскага ваяводства Цэзара Пшыбыльскага.

Падрабязная праграма фестываля тут.