Генеральны сакратар Енс Столтэнберг назваў рэферэндумы на ўкраінскіх тэрыторыях спраектаванымі ў Расіі і заклікаў усе краіны не прызнаваць расійскія прэтэнзіі ні на адзін з украінскіх рэгіёнаў.
Ён адзначыў, што расійская агрэсія і акупацыя частак Украіны не зменіць рашучасці НАТА аказваць Украіне дапамогу і надалей.
Апошнія падзеі ва Украіне, Столтэнберг назваў наймацнейшай эскалацыяй канфлікту. На думку генеральнага сакратара, гэта стала дэманстрацыяй не сілы, а слабасці Пуціна, а таксама таго, што вайна ідзе не так, як планавалі ў Крамлі.
Столтэнберг падкрэсліў, што менавіта Пуцін нясе ўсю паўнату адказнасці за гэтую вайну і яе наступствы.
Адказваючы на пытанні СМІ аб заяўцы Украіны на ўступленне ў НАТА, Столтэнберг адказаў, што ўсе краіны Еўропы маюць права падаць заяўку, аднак для яе прыняцця патрабуецца кансэнсус усіх членаў алянсу. Ён адзначыў, што зараз альянс сфакусаваны на аказанні неабходнай дапамогі Украіне.
Comments are closed.