Вiзiт Лукашэнкi ў Абхазiю сведчыць пра яго палітычнае банкруцтва і поўную залежнасць ад Крамля. Такiя безадказныя паводзіны нелегітымнага рэжыма ствараюць небяспечны прэцэдэнт на фоне незаконных рэферэндумаў ва Украіне і падрываюць нацыянальныя інтарэсы Беларусі. Адзначана ў тэлеграм-канале Кабінета.
Любыя далейшыя дзеянні рэжыма па прызнанні незалежнасці Абхазіі, а таксама Паўднёвай Асеціі або іншых акупаваных Расіяй тэрыторый трэба расцэньваць як незаконныя і юрыдычна марныя.
Персанальная пазіцыя Лукашэнкі ад моманту страты ім легітымнасці ў 2020-м годзе не адлюстроўвае волі беларускага народа. Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі заяўляе пра падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Грузii.
Comments are closed.