114 total views
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі плануе наладзіць сталае ўзаемадзеянне з Радай БНР дзеля агульных мэтаў – вызвалення Беларусі і вяртання на радзіму яе выгнанцаў.
Як адзначылі ў Кабінеце, Рада БНР прадстаўляе дэмакратычную Беларусь ужо больш за сто гадоў. Гэты выканаўчы орган улады быў сфармаваны ў сакавіку 1918 года і кіраваў Беларуссю некалькі месяцаў – пакуль існавала сама Беларуская Народная Рэспубліка. З 1919 года Рада БНР дзейнічае ў эміграцыі, з’яўляючыся адной з самых прадстаўнічых беларускіх арганізацый замежжа.
Кіраўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі падзяляе мэты Рады БНР і ад пачатку сваёй дзейнасці падтрымлівае сталыя кантакты з сябрамі Рады, якія яшчэ ў 2020 годзе ад імя дэмакратычных сіл распачала Святлана Ціханоўская.
24 верасня адбылася анлайн-сустрэча прадстаўнкоў Кабінета Аліны Коўшык і Паўла Латушкі з сябрамі Рады – Алесем Чайчыцам, Мікалаем Пачкаевым і Паўлам Шаўцовым. Былі агучаныя мэты і задачы дзейнасці Кабінета, абмеркавана магчымае супрацоўніцтва ў сферы ўзнагароджання заслужаных беларусаў.
23 кастрычніка падчас свайго візіту ў Прагу прадстаўніца Кабінета Аліна Коўшык правяла сустрэчу з першым намеснікам старшыні Рады БНР Сяргеем Навумчыкам і тэлефонную размову са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай. Былі абмеркаваны захаванне і алічбоўка архіваў БНР.
Comments are closed.