Loading

«Любы рэжым, які пачынае лезці ў прыватнае жыццё, сям’ю, прафесію, школьны клас альбо навуковую лабараторыю — забівае грамадства», — гаворыцца ў заяве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета  да Дня памяці ахвяр палітычных рэпрэсій.  Кабінет асудзіў камунізм, таталітарныя і імперскія ідэалогіі. 

Як адзначылі ў Кабінеце, Беларусь не далучылася да агульнаеўрапейскай палітыкі памяці. У краіне  да гэтага часу вывучэнне тэмы злачынстваў камуністычнага рэжыму з’яўляецца непажаданым і фактычна забароненым.
Рэпрэсіі адбываліся, пачынаючы з 1917 года, колькасць ахвяраў налічвае сотні тысяч нашых грамадзян. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, меркавана ў Курапатах, расстралялі 132 прадстаўнікі беларускай культурнай і палітычнай эліты. Але гэты расстрэл – толькі эпізод у шэрагу іншых злачынстваў камунізму.

Кабінет  асудзіў усе таталітарныя ідэалогіі, ад якіх так пацярпеў і цярпіць зараз беларускі народ.

« Любы гвалт над свабодным мысленнем, любое патрабаванне думаць аднолькава, любое памкненне прымусіць усіх быць як адзін — заўсёды ў чалавечай гісторыі вядуць да рэпрэсій» .

Толькі безапеляцыйнае асуджэнне таталітарных рэжымаў адчыніць дзверы ў будучыню, дзе Беларусь будзе свабоднай дэмакратычнай краінай, упэўнены ў Кабінеце.

Comments are closed.